Еўрапарламент: Nord Stream можа справакаваць экалагічную катастрофу
5- 28.05.2008, 10:43
Пераважнай большасцю галасоў Камісія па петыцыях Еўрапейскага парламента ўхваліла ў аўторак даклад з заклікам аб спыненні будаўніцтва газаправода Nord Stream, калі праект не будзе ўхвалены ўсімі балтыйскімі дзяржавамі.
У дакуменце, у прыватнасці, вядзецца пра катастрафічныя наступствы пракладання падводнага газаправода для экасістэмы Балтыкі. Так, падкрэсліваецца, што Nord Stream нясе пагрозу для марской флоры і фаўны, для турызму і эканомікі прыбярэжных краінаў, паведамляе "Польскае радыё".
Камітэт заклікаў расейскі Газпром перагледзець маршрут газаправода. "Ён можа выклікаць экалагічную катастрофу ў Балтыйскім моры", - заявіў з нагоды расейска-нямецкага праекту Марцін Лібіцкі, старшыня Камітэта з Польшчы. Галасаванне па дакладзе, падрыхтаваным з ініцыятывы польскіх еўрапарламентарыяў на форуме пленарнага паседжання Еўрапарламента запланавана на ліпень.