9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслан Аляхно хоча яшчэ раз паўдзельнічаць у «Еўрабачанні»

13

На днях Руслан Аляхно прызнаўся, што на "Еўрабачанні" ён вельмі стаміўся ад конкурснай гонкі. І усё ж спявак не супраць паўдзельнічаць у конкурсе яшчэ раз.

Спявак Руслан Аляхно, які ўдзельнічаў у "Еўрабачанні - 2008" ад Беларусі, падзяліўся самымі свежымі ўражаннямі ад паездкі на гэты конкурс.

"Я шалёна задаволены, што пабываў на "Еўрабачанні", - распавёў Руслан расейскай газеце "Ваш досуг". - Для мяне ўдзел у гэтым конкурсе стаў добрай школай. Паездзіўшы ў прома-туры па Еўропе, папрацаваўшы з людзьмі, якія ставілі мне нумар, я шмат чаму ў іх навучыўся. І, пасля гэтага конкурсу, я цяпер магу з усёй адказнасцю сцвярджаць: "Еўрабачанне" - гэтая вельмі сур'ёзная падзея. І я вельмі задаволены, што гэтая падзея адбылася ў маім жыцці.

Да ўдзелу ў "Еўрабачанні" я рыхтаваўся два гады. Так, мне не пашанцавала, я не прайшоў у фінал. Другі паўфінал, у якім удзельнічаў я, быў значна мацнейшы за першы паўфінал. У нас было больш добрых песень і добрых нумароў… Што тут казаць? Апраўдвацца я не збіраюся. Але, можа быць, дасць Бог, я выпраўлюся на "Еўрабачанне" зноў. З прыемнасцю ўзяў бы ўдзел у гэтым конкурсе яшчэ раз.

У дні "Еўрабачання" я жыл у такім шалёным рытме, што цяпер ужо не магу прызвычаіцца да адноснай пустэчы, якая прыйшла яму на змену. Але ў той самы час я адчуваю, як моцна стаміўся ад конкурснай гонкі. Сёння пабудзіўся а дванаццатай гадзіне. Прайшло дзве гадзіны, і я зноў схацеў спаць. Адчуваю, што пасля "Еўрабачання" мне трэба як след адпачыць".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках