Салдат паставяць на лыжы
9- 28.05.2008, 12:14
Узброеныя Сілы Беларусі плануюць закупіць 30 тысяч пар лыжаў і спартовую форму для салдатаў.
Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам БелТА паведаміў старшыня Спартовага камітэта ВС Беларусі палкоўнік Аляксей Мірашнічэнка.
Па ягоных словах, калі да 2004 года на ўсю фізпадрыхтоўку ў ВС давалася пад Br20 млн., то сёлета на развіццё вучэбна-матэрыяльнай базы для фізпадрыхтоўкі вылучана больш за Br200 млн. На гэтыя грошы рамантуюцца спартзалы і спартовыя гарадкі воінскіх частак.
Па 2012 год усе воінскія часткі плануецца забяспечыць спартовай формай і душавымі кабінкамі.