У Беларусі праходзіць збор подпісаў за ўваход у Еўразвяз (Фота)
29- 29.05.2008, 9:45
Збор подпісаў за ўваход Беларусі ў Еўразвяз праводзяць актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь".
Актывісты ладзяць тлумачальную працу, раздаюць менчукам брашуры "Што Еўразвяз можа даць Беларусі". Збор подпісаў праводзіцца як на вуліцах Менска, так і ў прыгарадных электрычках, на вакзалах, месцах масавых збораў людзей.
Па словах удзельнікаў акцыі, беларусы актыўна падпісваюцца за збліжэнне нашай краіны з Еўрапейскім Звязам. Аналагічныя акцыі ладзяцца ў іншых гарадах Беларусі.


