9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні зьліквідавалі БНФ

1

Вярхоўны суд ліквідаваў Гарадзенскую абласную грамадзкую арганізацыю БНФ “Адраджэньне”.

“Два гады таму мы былі пазбаўлены памяшканьня на вуліцы Карла Маркса, 11 у якім былі зарэгістраваныя Гарадзенская абласная, гарадзкая й дзьве раённыя гарадзенскія арганізацыі. У сувязі з тым, што цяпер кошты за арэнду для грамадзкіх арганізацый падняліся ў 10 разоў, мы ня здолелі ў горадзе знайсьці памяшканьня для арэнды. І зразумела, што з-за адсутнасьці памяшканьня й юрыдычнага адрасу арганізацыя была зьліквідавана”, - паведаміў “Радыё Свабода” кіраўнік абласной арганізацыі БНФ "Адраджэньне" Сяргей Мальчык.

“Згодна з законам арганізацыя мусіць мець юрыдычную адрэсу, але такія арганізацыі, як наша, ня маюць прыбытку, а існуюць толькі на ахвяраваньні. У гэтых умовах мы існаваць не можам”, - дадаў спадар Мальчык.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках