У Беларусі з'явіцца новае свята - Дзень бацькі?
12- 29.05.2008, 8:48
Міністэрства працы прапануе ўвесці ў Беларусі новае свята - Дзень бацькі. Такая прапанова ўнесена ў трэці Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці, які яшчэ распрацоўваецца.
Сутнасць увядзення гэтага свята палягае ў падвышэнні прэстыжу сям'і, а не толькі ў падтрымцы бацькаў, што выхоўваюць дзяцей у няпоўных сем'ях. Увага да бацькаў павінна падвысіць адказнасць мужчын за дзяцей і сем'і.
БелаПАН адзначае, што ў Беларусі каля 355 тыс. няпоўных сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці. Каля 18 тыс. такіх сем'яў узначальвае не маці, а бацька.