Эўрапарлямэнт настойвае на вызваленьні беларускіх палітвязьняў
2- 29.05.2008, 8:58
Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх палітвязьняў.
Палітык таксама заклікаў беларускія ўлады даць больш свабоды вернікам, а таксама, спыніць перасьлед незалежных СМІ і забараніць сьмяротнае пакараньне ў краіне.
Заява была зроблена ў Брусэлі па выніках сустрэчы 27 траўня зь лідэрамі апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам і Паўлам Севярынцам, паведамляе “Радыё Свабода”. Падчас сустрэчы беларускія палітыкі перадалі кіраўніку Еўрапарламента 50 тысяч подпісаў беларусаў, незадаволеных Законам «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый» і петыцыю пра парушэнні свабоды сумлення ў Беларусі. Прымаючы лісты з тысячамі подпісамі беларускіх грамадзянаў, прэзыдэнт Эўрапарлямэнту назваў падпісантаў “мужнымі людзьмі”.