9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станцыю метро «Кастрычніцкая» не зачыняць 1 чэрвеня

Менскі метрапалітэн не стане зачыняць на рамонт станцыю метро "Кастрычніцкая" з першага чэрвеня, як пра гэта паведамлялася раней.

"З першага чэрвеня станцыя "Кастрычніцкая" зачынена дакладна не будзе. Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца не раней за дзевятага чэрвеня", - паведаміў начальнік Менскага метрапалітэну Мікалай Трафімаў.

"Плануецца, што рамонтныя працы на станцыі мусяць быць скончаны да першага верасня", - дадаў кіраўнік Менскага метрапалітэна, пераказвае "Інтэрфакс".

Як раней паведамляў "Тэлеграф", "Менсктранс" кампенсуе закрыццё станцыі "Кастрычніцкая" бясплатным аўтобусам.

У сувязі з закрыццём на рэканструкцыю станцыі метро "Кастрычніцкая" "Менсктранс" зарганізуе бясплатны аўтобусны маршрут ад станцыі метро "Плошча Леніна" да "Плошчы Перамогі". Пра гэта паведаміў начальнік КУП "Дырэкцыя па будаўніцтве Менскага метрапалітэну" Васіль Жыбуль.

Станцыя Менскага метрапалітэна "Кастрычніцкая" зачыняецца на рэканструкцыю перасаднага вузла. Па словах Васіля Жыбуля, на ўсталёўку чатырох эскалатараў замест трох пойдзе з пяць месяцаў.

"Для правядзення рэканструкцыі перасаднага вузла "Кастрычніцкая - Купалаўская" станцыя "Кастрычніцкая" будзе зачынена для пасадкі і высаджвання пасажыраў. Закрыюць таксама і перасадку паміж "Купалаўскай" і "Кастрычніцкай". Працаваць будзе толькі станцыя "Купалаўская", - распавёў ён.

"Замена трох стужак эскалатара на чатыры дазволіць у час пік павялічыць прапускную здольнасць вузла на восем тысяч чалавек, а таксама забяспечыць бяспеку руху і камфорт для пасажыраў", - патлумачыў прадстаўнік Менскага метрапалітэну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках