9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі з'яжджаюць амерыканскія дыпламаты (Відэа)

24
З Беларусі з'яжджаюць амерыканскія дыпламаты (Відэа)

3 траўня ў першай палове дня Беларусь пакінуць 11 амерыканскіх дыпламатаў. Пасля іх ад'езду ў Менску застануцца чатыры дыпламаты, у тым ліку часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. 30 красавіка Джонатану Муру быў уручаны спіс амерыканскіх дыпламатаў, якія абвешчаны ў Беларусі персонамі нон грата і мусяць пакінуць краіну на працягу 72 гадзін.

Абвастрэнне беларуска-амерыканскіх адносінаў пачалося ў сакавіку пасля змяшчэння на афіцыйным сайце Мінфіна ЗША заўваг да санкцыяў, уведзеных у лістападзе 2007 года адносна канцэрна "Белнафтахім" з патрабаваннем вызвалення з турмаў беларускіх палітвязняў. 7 сакавіка з Вашынгтона для кансультацый быў адкліканы амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка з патрабавання беларускага боку Менск пакінула амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт.

Пасля амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. 27 сакавіка Менск пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў, працу працягнулі 15 супрацоўнікаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках