9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкіх актывістаў судзілі за спробу адсьвяткаваць Дзень Эўропы ў Менску

2

2 траўня ў Баранавічах адбыліся адміністрацыйныя суды над лідэрам мясцовай філіі Маладога Фронту Яраславам Грышчэнем, актывістамі Арцёмам Ластавецкім і Алесем Першакам, затрыманымі напярэдадні Дня Эўропы.

1 траўня каля дзесяці актывістаў Маладога Фронту з Баранавічаў ехалі на электрычцы ў Менск на сьвяткаваньне Дня Эўропы. Нечакана ў вагон зайшлі 2 міліцыянты і 7 чалавек у цывільным, якія гвалтоўна затрымалі моладзь для праверкі дакумантаў. Пры затрыманьні Яраслаў Грышчэня і Арцём Ластавіцкі былі зьбітыя. Праз 6 гадзін усе непаўнагадовыя актывісты былі вызваленыя, а Яраслава, Арцёма і Алеся абвінавацілі ў лаянцы матам і пакінулі ў ізалятары да суду, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.

У выніку маладзёны быля пакараныя штрафамі. Яраслаў Грышчэня – на 5 базавых велічынь, Арцём Ластавецкі і Алесь Пяршак – па 3 базавыя велічыні. Зь Яраславам таксама была праведзена асабістая размова, падчас якой яму пагражалі крымінальнай адказнасьцю за палітычную дзейнасьць і параілі “на ўсялякі выпадак” зьехаць з Баранавіч.

Варта дадаць, што Арцём Ластавецкі некалькі дзён назад быў звольнены з працы за ўдзел у акцыі Салідарнасьці 16 красавіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках