18 красавiка 2024, Чацвер, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

3 траўня пачалося спатканне Аляксандра Казуліна з дочкамі

3 траўня ў калоніі "Віцьба-3" пачалося спатканне экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна з дочкамі Вольгай і Юліяй.

Як паведаміла БелаПАН Юлія Казуліна, напярэдадні яна прыгатавала бацьку яго ўлюбёныя піражкі, іншую хатнюю ежу. "Хочацца яго накарміць, хоць чым-небудзь усцешыць", - адзначыла Ю.Казуліна.

Падчас спаткання дочкі збіраюцца абмеркаваць з А.Казуліным самыя розныя праблемы. "Калі бацьку адпусцілі на пахаванне нашай маці, мы як след і не пагаварылі. Таму мы збіраемся ў першую чаргу пагаманіць пра сямейнае. А Вольга хоча яшчэ і абмеркаваць пэўныя партыйныя праблемы, бо бацька з'яўляецца лідэрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), у дзейнасці якой Вольга бярэ актыўны ўдзел", - сказала Ю.Казуліна.

Нагадаем, раней планавалася, што спатканне адбудзецца з 26 па 29 красавіка. Аднак адміністрацыя калоніі паведаміла А.Казуліну, што 26 красавіка ўсё памяшканні для спатканняў занятыя.

13 ліпеня 2006 года суд прызнаў А.Казуліна вінаватым "у арганізацыі масавых непарадкаў" і прысудзіў да 5,5 гадоў няволі. Палітык адбывае пакаранне ў віцебскай выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму "Віцьба-3". Міжнародная супольнасць лічыць Аляксандра Казуліна палітвязнем. Яго вызвалення патрабуюць ЗША і Еўразвяз. У сувязі з тым, што Казулін працягвае заставацца ў турме, ЗША увялі санкцыі супраць канцэрна "Белнафтахім", пасля чаго зносіны паміж афіцыйным Менскам і Вашынгтонам знаходзяцца на мяжы спынення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках