9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў» абураныя ціскам уладаў Беларусі на незалежную прэсу

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» выступіла з асуджэннем уціску недзяржаўнага штотыднёвіка «Газета Слонімская» — адзінай недзяржаўнай газеты ў Гарадзенскай вобласці.

«Мы зноў выказваем занепакоенасць наступам на нешматлікія незалежныя медыя ў Беларусі», — цытуе прэс-служба БАЖ заяву міжнароднай арганізацыі.

«Улады робяць усё магчымае, каб перашкодзіць працаваць незалежным медыям у апошнія месяцы перад парламенцкімі выбарамі», — лічыць арганізацыя.

«Рэпарцёры без межаў» нагадваюць, што да 1 чэрвеня 2008 года газету змушаюць пакінуць займанае памяшканне, рэдакцыі пагражае скасаванне ліцэнзіі на раздробны гандаль, а галоўнага рэдактара Віктара Валадашчука якраз у напружаны для рэдакцыі час забіраюць на вайсковыя зборы.

«Адміністратыўны ўціск, уключаючы неапраўданае прымяненне некаторых норм заканадаўства, з’яўляецца ўлюбёным спосабам уладаў змусіць замаўчаць незалежную прэсу ў Беларусі», — рэзюмуюць «Рэпарцёры без межаў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках