9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і ЕЗ: Улады Беларусі павінны неадкладна вызваліць усіх палітвязняў

14
ЗША і ЕЗ: Улады Беларусі павінны неадкладна вызваліць усіх палітвязняў

ЗША і ЕЗ заклікалі ўлады Беларусі "без якіх-кольвек умоваў і неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных". На думку Вашынгтона і Брусэля, менавіта беларускае кіраўніцтва нясе адказнасць за цяперашнія парушэнні правоў чалавека, вядзецца ў сумеснай заяве па выніках двухбаковага саміту ў аўторак у славенскім горадзе Брдо.

ЗША і Еўразвяз таксама асуджаюць захады афіцыйнага Менска адносна дыпламатычных місіяў у Беларусі.

У канцы сакавіка беларускі МЗС запатрабаваў скараціць колькасць супрацоўнікаў амбасады ЗША у Беларусі. ЗША скарацілі колькасць прадстаўніцтва амаль удвая - да 17 чалавек. Другога красавіка Менск запатрабаваў пакінуць у амбасадзе толькі сем чалавек, аднак ЗША не адрэагавалі на апошняе патрабаванне, паведамляе РІА Навіны.

"Мы асуджаем прымусовыя захады, здзейсненыя супраць дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі", - адзначаецца ў заяве ЗША і Еўразвяза.

Нагадаем, сёння ў Беларусі застаюцца за кратамі экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, асуджаны ў 2006 годзе на 5,5 гадоў турмы за масавую акцыю пратэсту супраць фальшавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, моладзевы актывіст Андрэй Кім і адзін з лідэраў руху прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч, асуджаныя адпаведна на 1,5 і 2,5 гады няволі за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску. За ўдзел у гэтай жа акцыі атрымалі розныя тэрміны абмежавання волі і буйныя штрафы яшчэ 12 актывістаў дэмакратычнага руху краіны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках