Памёр Чынгіз Айтматаў
- 11.06.2008, 8:41
У аўторак у нямецкай клініцы памёр класік савецкай літаратуры кіргізскі пісьменнік Чынгіз Айтматаў.
Раней амбасада Кіргізіі ў ФРГ распаўсюдзіла паведамленне, у якім паведамлялася аб крытычным стане пісьменніка.
"Стан здароўя Ч.Айтматава, змешчанага ў клініку Нюнберга ў сярэдзіне траўня, пагоршыўся і стаў больш крытычным", - цытуе паведамленне Інтэрфакс.
79-гадовы пісьменнік быў шпіталяваны ў Нюрнберг з Казані з дыягназам цяжкай формы запалення лёгкіх і ныркавай нястачай. Цягам больш чым двух тыдняў кіргізскі пісьменнік быў падлучаны да апарата штучнага дыхання.
Ч.Айтматаў пісаў па-руску і па-кіргізску. Друкаваўся з 1952 года. Выдаваўся ў свеце больш чым 650 раз на 150 мовах. 2008 год у Кіргізіі абвешчаны годам Ч.Айтматава, якому сёлета споўнілася б 80 гадоў.