9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Польшчы: Кантакты на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў паміж Польшчай і Беларуссю немагчымыя

2

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Гэнрык Літвін лічыць немагчымымі кантакты кіраўнікоў двух дзяржаў, пакуль у Беларусі не будуць вызвалены ўсе палітвязні і не адбудуцца дэмакратычныя рэформы.

"Польшча прытрымваецца агульнай пазіцыі Еўрапейскага звяза. І цяпер гэтая пазіцыя такая, што кантакты на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў немагчымыя. Будучыня гэтага пытання залежыць толькі ад развіцця дыялогу паміж Еўразвязам і Беларуссю", - заявіў польскі дыпламат у часе online-канферэнцыі ў сераду.

Пры гэтым дыпламат падкрэсліў, што "мы, як і ўвесь Еўрапейскі звяз, чакаем вызвалення ўсіх зняволеных, якія апынуліся ў турмах у сувязі з іх палітычнай дзейнасцю".

"Існуе агульная пазіцыя Еўрапейскага звяза, і тут недарэчна казаць пра самастойнасць, але мы вядзем дыялог з Беларуссю ва ўсіх тых абсягах, якія знаходзяцца ў нацыянальнай кампетэнцыі", - сказаў амбасадар. Ён удакладніў, што вядзецца пра дыялог ў абсягу эканомікі, памежнай супрацы, экалогіі, культуры.

Апрача таго, амбасадар выказаў непакой у сувязі з планаваным будаўніцтвам у Беларусі атамнай электрастанцыі.

"Непакой у пэўнай ступені ёсць", - сказаў ён. Пры гэтым дадаў: "Звярніце ўвагу на пазіцыю Польшчы адносна Ігналінскай атамнай электрастанцыі, якая дзейнічае на тэрыторыі Літвы. Наша краіна - адзін з чатырох галоўных фундатараў мадэрнізацыі гэтай АЭС".

"Пытанне не ў самім будаўніцтве АЭС, а ў тым, наколькі бяспечная тэхналогія будзе на ёй скарыстана", - заявіў амбасадар Польшчы ў Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках