Да кампаніі «Еўрапейская Беларусь» далучаюцца новыя гарады (Фота)
8- 11.06.2008, 12:23
Новыя гарады далучаюцца да грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь".
У Пінску актывісты кампаніі упрыгожылі адпаведнымі налепкамі гарадскія будынкі, а на галоўных вуліцах Магілёва і Жодзіна з'явіліся ў дадатак і сінія стужкі.
Як кажа адзін з актывістаў “Еўрапейскай Беларусі”, які займаецца зборам подпісаў беларусаў за далучэнне краіны да Еўразвязу, акцыі за еўрапейскі выбар Беларусі знаходзяць падтрымку ў простых людзей па ўсёй краіне, а значыць будуць толькі пашырацца.








