9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За налепкі «Эўрапейскай Беларусі» быў жорстка зьбіты маладафронтавец

Падчас музычнага фэсту “Beatles назаўсёды”, што праходзіў мінулымі выходнымі ў Лагойску, некалькі маладых людзей узьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі.

Празь некалькі хвілін разьюшаныя амапаўцы уварваліся ў натоўп за нацыянальнымі сьцягамі, зьбіваючы пры гэтым юнакоў, сярод якіх быў актывіст Менскага Маладога Фронту Вадзім Ханяўка, паведамляе прэс-служба МФ.

Празь некаторы час, калі Вадзім выйшаў з натоўпу, да яго зноў падляцеў адзін з амапаўцаў і запатрабаваў паказаць рэчы.

“У маім заплечніку было некалькі налепак “Эўрапейская Беларусь”, - кажа Вадзім Ханяўка.- Паміж намі адбылася такая размова: “Што гэта?” - “Налепкі” – “Сам бачу, што налепкі”. І пасьля гэтага амапавец з усяго маху даў мне па каленах, а, калі я ўпаў, пачаў зьбіваць. Людзей, якія маглі б мне дапамагчы, побач ужо не было”.

Акрамя гэтага, амапавец забраў у Вадзіма пасьведчаньне сябра “Свабоднага прафсаюза Беларускага”, дарэчы, афіцыйна зарэгістраванага ў Беларусі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках