9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці так ужо невінаваты намдырэктара агенцтва «Минск-Новости»?

У галоўным ўпраўленні ўнутраных справаў Менгарвыканкама аспрэчваюць інфармацыю аб узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах намесніка генеральнага дырэктара агенцтва "Минск-Новости".

Гэтую інфармацыю распаўсюдзіла 11 чэрвеня інтэрнэт-выданне "Ежедневник". Паведамлялася, у прыватнасці, што ўзбуджэнне крымінальнай справы ў адносінах намесніка гендырэктара агенцтва Аляксандра Кабзарава ініцыявала ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю па Менску і Менскай вобласці, піша БелаПАН.

А.Кабзараву, паведамляў "Ежедневник", нібы інкрымінуецца здзяйсненне махлярства з прычыненнем шкоды РУП "МТЗ" у адмыслова буйным у памеры. "Па меркаванні аператыўнікаў УБАЗ, у 2001 годзе А.Кабзараў разам са сваім сябрам і партнёрам ашуканскім шляхам завалодаў 55 трактарамі, прыналежнымі РУП "МТЗ". Аперацыя была праведзеная праз ЗАТ "Беларустрактарлізінг" і каштавала дзяржаўнаму прадпрыемству 744 тыс. даляраў", — сцвярджала інтэрнэт-выданне.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках