Пажыццёвая турма за наркотыкі
- 12.06.2008, 11:21
Сенат Казахстана зацвердзіў сёння папраўкі ў КК краіны, якія ўзмацняюць жорсткасць пакаранне за злачынствы, звязаныя з незаконным абарачэннем наркотыкаў, у выглядзе пажыццёвага абмежавання волі.
Пасля ўступа паправак у сілу, за парушэнне "наркатычных" артыкулаў дзясятага раздзела Крымінальнага кодэкса ("Злачынствы супраць здароўя насельніцтва і маральнасці") чалавек можа быць асуджаны пажыццёва.
Такая мера пакарання будзе ўведзеная за збыт наркатычных рэчываў у вучэбных установах, гандаль наркотыкамі ў адмыслова буйных памерах, а таксама скланенне да ўжывання наркотыкаў, якое пацягнула за сабой смерць чалавека.
Раней, паводле дзейснага заканадаўства, максімальны тэрмін, да якога можа быць прысуджаны, напрыклад, прадавец буйной партыі наркотыкаў, складае 15 гадоў турмы.
Ніжняя палата парламента (мажыліс) ухваліла законапраект 4 чэрвеня. Такім чынам, закон лічыцца прынятым парламентам. Зараз ён адпраўлены на подпіс прэзідэнту Казахстана.