16 красавiка 2024, aўторак, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стэфан Эрыксан прызначаны паслом Швэцыі ў Беларусі

12 чэрвеня швэдзкі ўрад прызначыў паслом у Беларусі Стэфана Эрыксана, які ад верасьня 2005 году ўзначальваў Аддзяленьне пасольства Швэцыі ў Менску.

Адкрыцьцё пасольства заплянаванае на канец году, а абавязкі пасла Стэфан Эрыксан пачне выконваць ужо зь лета, піша “Наша ніва”.

Стэфан Эрыксан нарадзіўся ў 1962 г. у Вэстэросе, недалёка ад Стакгольму. Скончыў Інстытут гандлю і эканомікі (1989). Працаваў зь місіямі ў Расеі, Бэльгіі. Цудоўна ведае беларускую мову. Сам перакладае на швэдзкую творы Васіля Быкава і Ўладзімера Арлова. Зьяўляецца пастаянным наведвальнікам культурных імпрэзаў і канцэртаў беларускіх рок‑гуртоў.

Цяпер, калі зь Беларусі зьяжджаюць таксама беларускамоўныя дыпляматы славак Любамір Рэгак і пасол Ізраілю Зеев Бэн‑Ар’е, страціць яшчэ і Эрыксана было б вельмі шкада. Але швэдзкі пасланьнік пайшоў на новы тэрмін сваёй дыпляматычнай працы ў Менску.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках