Расейскія нацыянал-бальшавікі маюць намер легалізавацца ў Беларусі
6- 17.06.2008, 9:50
"Нацболы" спрабуюць легалізавацца ў Беларусі. Днямі ў Менску прайшоў устаноўчы сход новай грамадскай арганізацыі "Новая бальшавіцкая платформа". Яна мусіць стаць легальным прыкрыццём для "нацыянал-бальшавікоў" у нашай краіне.
На з'ездзе прысутнічалі каля 70 дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі. Былі прынятыя праграмныя дакументы, зацверджаны кіраўнічыя органы. У бліжэйшы час у Мінюст будуць пададзеныя дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб'яднання, паведамляе “Еўрарадыё”.
Нагадаем, "нацболы", філіял расійскай паўлегальнай партыі, адзначыліся ў Беларусі шэрагам акцый, накіраваных супраць нацыянальных партый і арганізацый, недзяржаўных выданняў. Яны пэцкаюць фарбай дзверы і сцены офісаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў, распаўсюджваюць улёткі з абразамі і пагрозамі, пры гэтым не маюць праблемаў з боку ўладаў.