9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сьвятара судзяць за усталяваньне крыжа

Старадароскі РАУС выдаў пастанову аб прымусовым прыводзе ў суд сьвятара Леаніда Акаловіча.

Сьвятара абвінавачваюць у тым, што 19 красавіка ён удзельнічаў у несанкцыянаваным сходзе ў вёсцы Дражна. Тады ў вёсцы быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных жыхароў, забітых чальцамі 2-й Менскай партызанскай брыгады 15 красавіка 1943 году, паведамляе БелаПАН.

Празь некалькі дзён пасьля ўсталяваньня мясцовыя ўлады дэмантавалі крыж і адвезьлі яго ў царкву ў вёску Залужжа.

За ўдзел ва ўсталяваньні крыжа раней ужо былі асуджаныя на 15 сутак Вячаслаў Сіўчык і Віктар Хурсік.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках