9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра палітвязня напісалі кнігу

Кнігу пра палітвязня Сяргея Парсюкевіча выдалі ў Віцебску. Яе падрыхтаваў мясцовы камітэт "За свабоду Сяргея Парсюкевіча".

Кніга складаецца з матэрыялаў незалежных СМІ, якія былі прысвечаныя гісторыі зняволення старшыні Савета прадпрымальнікаў Смаленскага рынку Віцебску, актывіста руху "За Свабоду". Выданне не толькі атрымаюць прадпрымальнікі, але і прадстаўнікі ўладных структураў, адзначае сайт milinkevich.org.

Нагадаем, Сяргей Парсюкевіч ў красавіку быў асуджаны на 2,5 гады турмы за тое, што нібыта збіў супрацоўніка менскага ізалятара часовага ўтрымання ў той час, як адбываў там адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў і трымаў восьмы дзень галадоўку. Сам Парсюкевіч сцвярджаў у судзе, што насамрэч міліцыянты жорстка збілі яго.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках