9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папярэднія заслугі Азаронку не дапамаглі

Звальненне Юрыя Азаронка з пасады намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі адбылося з вялікім скандалам. Як высвятлілася, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі быў звольнены “за ўчынак, несумяшчальны са знаходжаннем на дзяржаўнай службе”.

Як паведамляе “Радыё Рацыя”, гэтаму ёсць афіцыйнае пацверджанне – указ прэзідэнта, падпісаны яшчэ 13 чэрвеня. Паводле дакумента, падстава для звальнення наступная - “за ўчынак, несумяшчальны са знаходжаннем на дзяржаўнай службе” (падпункт 1.9 пункту 1 артыкула 40 Закона “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”).

Ва ўчарашнім інтэрв’ю Рацыі рэжысёр цьмяна казаў пра прычыны сваёй адстаўкі. Ён заявіў, што не звязвае сваё звальненне з няўдачай Беларусі на “Еўрабачанні-2008” у Бялградзе (Азаронак узначальваў там беларускую дэлегацыю). “Не думаю, што гэта звязана з “Еўрабачаннем”. Прычыны тут крыху іншыя”, - сказаў ён.

Аднак, па чутках, звальненне Юрыя Азаронка ўсё ж звязанае з гэтым музычным конкурсам. Нібыта непрыстойны ўчынак, пра які суха гаворыцца ў прэзідэнцкім указе, заключаецца ў тым, што ў выніку адмысловага баўлення часу і стану здароўя, якое пахіснулася, ён адмовіўся ляцець у Менск разам з усёй дэлегацыяй.

Па вяртанні на радзіму паводзіны Азаронка асудзілі на самым версе, нягледзячы на папярэднія прапагандысцкія заслугі.

Азаронак запомніўся найперш сваімі прапагандысцкімі фільмамі, якія працягваў здымаць і на новай пасадзе. Яго стужка “Духоўная вайна” ў 2006 годзе была адзначана прызам “парламенцкага сходу Беларусі і Расіі”, а тэлепраграма “Канспіралогія” атрымала прэмію Лукашэнкі “За духоўнае адраджэнне”. Азаронак таксама быў кіраўніком беларускай делегацыі на конкурсе “Еўрабачанне-2008” і па чутках больш вельмі расстроіўся няўдаламу выступу Руслана Аляхно.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках