25 красавiка 2024, Чацвер, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святара аштрафавалі за асвянчэнне праваслаўнага крыжа

23

Сёння ў Менску праваахоўнымі органамі па пастанове Старадарожскага РАЎС аб прымусовым прывадзе ў суд быў затрыманы праваслаўны святар Леанід Акаловіч.

Святара даставілі ў Старадарожскі суд, дзе суддзя Сяргей Епіхаў прысудзіў яго да штрафу ў 30 базавых велічынь – гэта больш за 1 000 050 рублёў. Святара прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу толькі за тое, што ён 19 красавіка асвянціў крыж, які быў усталяваны ў памяць аб 25 мірных жыхарах, забітых партызанамі 15 красавіка 1943 года.

Па словах Л.Акаловіча, сваёй віны ён не прызнаў, пратакол падпісваць адмовіўся.

Напярэдадні Старадарожскі РАЎС выдаў пастанову аб прымусовым прывадзе Акаловіча ў суд. Дакумент выйшаў за подпісам начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАЎС маёра Аляксандра Флоцкага.

Нагадаем, 19 красавіка па ініцыятыве секцыі "Мемарыял" Беларускага добраахвотнага грамадства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў Дражно быў усталяваны і асвянчоны шасціканцовы крыж святой Ефрасінні Полацкай у памяць мірных жыхароў, забітых 15 красавіка 1943 гады. У цырымоніі адкрыцця памятнага знака прымалі ўдзел відавочнікі трагедыі. Праз некалькі дзён рашэннем мясцовых улад крыж быў дэмантаваны і перавезены на тэрыторыю царквы вёскі Залужжа, размешчанай у некалькіх кіламетрах ад Дражно.

За ўдзел у акцыі старшыня секцыі "Мемарыял" Вячаслаў Сіўчык у красавіку быў прысуджаны судом Старадарожскага раёна да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. У траўні такому жа пакаранню падвергнуўся журналіст, кнігавыдавец і краязнаўца, аўтар кнігі аб трагедыі вёскі Дражно Віктар Хурсік.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках