9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанна Літвіна: Афіцыйны Менск перакрэслівае ўсе спробы наладзіць дыялог з Еўропай

8

«Калі гэты рэгрэсіўны законапраект прымуць, тым самым афіцыйны Менск перакрэсліць усе спробы наладзіць дыялог з еўраструктурамі», — заявіла старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, камэнтуючы прыняцце “палай прадстаўнікоў” законапраекта «Аб СМІ» ў першым чытанні.

“Сітуацыя са СМІ для ўсіх еўрапейскіх структур і міжнародных арганізацый — прыярытэтная тэма. Яны пільна сочаць за тым, што адбываецца з прэсай у нашай краіне”, - цытуе Ж.Літвіну прэс-служба БАЖ.

«Гэта адзін з самых важных для грамадства законапраектаў. Чаму ж гэты закон сёння так паспешліва прымаецца? Я бачу толькі адно тлумачэнне — мы набліжаемся да чарговай палітычнай кампаніі, якая прынамсі часткова зменіць склад парламента. Значыць, усю адказнасць за гэты рэгрэсіўны законапраект хочуць „павесіць“ на сённяшніх дэпутатаў — каб потым апраўдвацца, што яго прымаў „стары“ склад», — лічыць старшыня БАЖ.

«Пад канец тэрміну ў дэпутатаў аслаблена пачуццё адказнасці. Для мяне гэта выразны знак слабасці нашага парламента, які жадае да апошняга дня быць паслухмяным, ігнаруючы патрэбу шырокай дыскусіі вакол законапраекта», — упэўненая Жанна Літвіна

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках