9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпускнікоў БДУ прымусяць даваць прысягу вернасці

9

Выпускнікі Белдзяржуніверсітэта ўпершыню прысягнуць у вернасці роднай вну.

Гэтая цырымонія адбудзецца 20 чэрвеня на балі выпускнікоў БДУ. Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве прымуць пад 600 чалавек - лепшых былых пяцікурснікаў усіх факультэтаў, паведамляе БЕЛТА.

Выпускнікі БДУ дадуць клятву, у якой прысягнуць "годна служыць прынцыпам дабра і справядлівасці на дабро чалавеку, Айчыне і сусветнай цывілізацыі; захоўваць і памнажаць славутыя традыцыі Белдзяржуніверсітэта, быць узорам высакароднасці, сумленнасці і працавітасці; усе сілы, розум, імпэт скіраваць на падвышэнне аўтарытэту БДУ і з гонарам насіць званне выпускніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта". Адбудзецца таксама перадача сімвалічнага "Дрэва спазнання" ад нядаўніх студэнтаў цяперашнім.

Усяго сёлета дыплом Белдзяржуніверсітэта атрымаюць больш за 3,5 тыс. юнакоў і дзяўчат. З іх больш за 2,7 тыс. скончылі дзённае аддзяленне і 916 - завочнае.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках