9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Баршчэўскі і Зянон Пазьняк сустрэліся ў Варшаве

26

З нагоды публікацыі ў Польшчы дзьвюх анталёгіяў беларускай паэзіі ў Варшаве сустрэліся старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк.

Баршчэўскі, які актыўна спрычыніўся да падрыхтоўкі абедзьвюх кніг, быў адным зь вядучых вечарыны, што адбывалася ў Польскім ПЭН-клюбе, паведамляе прэс-група Партыі БНФ.

Зянон Пазьняк чытаў свае вершы, перакладзеныя на польскую мову вядомым перакладнікам Адамам Паморскім. Пасьля вечарыны палітыкі абмяняліся думкамі наконт актуальнай сытуацыі ў Беларусі. Зянон Пазьняк пераконваў, што найлепшае рэагаваньне на сёньняшнія дзеяньні ўладаў у Беларусі - гэта байкот маючых адбыцца выбараў у «палату прадстаўнікоў».

Лявон Баршчэўскі прывёў аргумэнты на карысьць абмежаванага ўдзелу партыяў у выбарах. Палітыкі абмеркавалі таксама пытаньні супольнай публікацыі мэмуараў сяброў колішняй апазыцыі БНФ ў Вярхоўным Савеце XII скліканьня. Наступная размова Лявона Баршчэўскага і Зянона Пазьняка можа адбыцца ўжо ў першай дэкадзе ліпеня гэтага года.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках