9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгарвыканкам незаконна знішчыў помнік сусветнай значнасці?

4

Дэмантаж помніка архітэктуры XIX стагоддзя сусветнай значнасці - жылога будынка ў стылі класіцызму з элементамі эклектыкі па вуліцы Рэвалюцыйнай, 17 у Менску - чыніўся без дазволу Міністэрства культуры.

Пра гэта сказана ў адказе намміністра культуры Уладзіміра Грыдзюшкі на запыт старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, паведамляе БелаПАН.

Так, у лісце паведамляецца, што будынак незаконна дэмантаваны на падставе рашэння Менскага гарвыканкама ад 29 лютага 2008 года.

Унікальны двухпавярховы жылы будынак з дэкараваным фасадам, занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, быў знесены 14 сакавіка. Гэты будынак рэстаўраваўся, і працэс яго ўзнаўлення быў на апошняй стадыі. Аднак на працягу некалькіх дзён ТАА "ТаПас" будаўнічага ўпраўлення № 2 ААТ "Будтрэст № 7" цалкам разбурыла гэты помнік айчыннага дойлідства, на месцы якога запланавана пабудова комплексу адміністрацыйных будынкаў. Па факце знішчэння будынка прызначана пракурорская праверка.

А.Астаповіч адзначыў, што факты, прыведзеныя ў лісце Мінкульта, супярэчаць рэчаіснасці. З ягоных словаў, падрадчык працаў, "Будтрэст № 7", не мог здзяйсняць дэмантаж помніка архітэктуры без поўнага пакета належных дакументаў, у тым ліку дазвола Міністэрствы культуры. "І такі дакумент ёсць у "Будтрэсце № 7", у чым я асабіста пераканаўся. Аднак мне не дазволілі яго ксеракапіяваць", - заявіў А.Астаповіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках