9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя супраць цэнзуры ва Узбекістане

Акцыя супраць цэнзуры ва Узбекістане

Інтэрнэт-выданні, што асвятляюць падзеі ва Узбекістане, узнялі акцыю пратэсту супраць цэнзуры з боку ўладаў.

Арганізатарамі сталі агенцтва "Фергана.Ру", інфармацыйная служба Uznews.net і бюлетэнь "Грамадзянская супольнасць ва Узбекістане", піша Lenta.ru.

У межах акцыі на галоўнай старонцы выдання размешчаны лагатып, які сведчыць, што гэты рэсурс блакуецца ці падвяргаецца фільтраванню ва Узбекістане.

Як адзначае "Фергана.Ру", інтэрнэт-цэнзура ў гэтай сярэднеазіяцкай краіне набыла татальны характар пасля андыжанскіх падзеяў 2005 года, калі ўлады жорстка задушылі народныя хваляванні. З тых часоў, паводле агенцтва, карыстальнікі Узбекістана былі пазбаўлены наўпростага доступу да некалькіх сотняў сайтаў.

Блакуюцца як сайты інфармацыйных агенцтваў, так і інтэрнэт-рэсурсы праваабарончых і апазіцыйных арганізацый. Раз-пораз ва Узбекістане закрываюць доступ да расейскіх выданняў або асобных публікацыях расейскіх СМІ.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках