9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Без тэрміна даўніны

Літоўскі апеляцыйны суд 20 чэрвеня прысудзіў 80-гадовага жыхара Прэнскага раёна, былога міліцыянта Зігмантаса Дубосаса, да пяці гадоў зняволення ў калоніі адкрытага тыпу за тое, што ў 1949 ён удзельнічаў у высыланні мясцовых жыхароў у Сібір.

Па звестках прэс-службы, гэтая справа ўжо разглядалася ў Каўнаскім акруговым судзе, дзе пенсіянеру прысудзілі два гады няволі. Аднак пракуратура і пацярпелыя палічылі такі прысуд занадта мяккім і апратэставалі яго. Пракурор запатрабаваў восем гадоў зняволення, паведамляюць РИА-новости.

Рэжым няволі ў калоніі адкрытага тыпу даволі мяккі - асуджаныя могуць мець без абмежаванняў грошы і асабістыя рэчы, карыстацца мабільнымі тэлефонамі, і, калі дазваляюць умовы, нават жыць са сваімі сваякамі каля тэрыторыі калоніі. Апрача таго, зняволеныя маюць права на адпачынак, а калі няма нараканняў, то праз кожны тыдзень да двух сутак могуць бываць дома, з дазволу адміністрацыі могуць перамяшчацца і па-за калоніяй у межах краіны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках