9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст не разумее мэтаў хрысціянскіх дэмакратаў

Аргкамітэт па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі атрымаў ліст ад Міністэрства юстыцыі, дзе паведамляецца пра адмову ў рэгістрацыі гэтаму грамадзкаму аб’яднаньню.

Мін’юст спасылаецца на тое, што яму застаюцца незразумелымі «мэты, задачы, прадмет і мэтады дзейнасьці арганізацыі», паведамляе “Наша ніва”.

Гэта ўжо другая спроба зарэгістраваць БХД, першая адмова прыйшла яшчэ ў сьнежні. Тады Міністэрства спасылалася на тое, што заяўнікі не патлумачылі ў статуце арганізацыі сутнасьць хрысьціянскіх каштоўнасьцей, а таксама, як БХД будзе іх адстойваць. У траўні заснавальнікі БХД другі раз падавалі дакумэнты для рэгістрацыі, але зноў сутыкнуліся з адмовай.

Адказны сакратар аргкамітэта БХД Дзяніс Садоўскі кажа, што “прычыны нерэгістрацыі зноў аказаліся надуманыя. Мы абураны чарговай адмовай і абавязкова будзем абскарджваць рашэньне Міністэрства юстыцыі ў Вярхоўным Судзе”.

Нагадаем, 19 чэрвеня Мін’юст ужо ў трэці раз адмовіў Руху «За свабоду» ў рэгістрацыі. Афіцыйнай прычынай таксама сталася «неадпаведнасьць заяўленых мэтаў і дзейнасьці тым, якія нібыта будуць у рэальнасьці».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках