9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хадыку споўнілася 70 год

1

23 чэрвеня адзін са стваральнікаў і лідэраў БНФ, прафэсар Юры Хадыка адзначае 70-годзьдзе.

Палітык працаваў у Інстытуце фізыкі Акадэміі навук Беларусі. Кіраваў лябараторыяй, якая разьлічвала траекторыі ракет, сэкцыяй оптыка-электронных сродкаў выведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу разьвіцьця ўзбраеньняў на 15 гадоў. Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар. Тэма дысэртацыі: «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет».

Адначасова Юры Хадыка абараніў кандыдацкую дысэртацыю па мастацтвазнаўству, стаў адным зь ініцыятараў стварэньня акадэмічнага музэя старажытнай беларускай культуры. Напісаў каля 150 навуковых прац па фізыцы, каля 200 навукова-тэхнічных справаздач і бліз 40 публікацый па гісторыі беларускага мастацтва.

У 1988 годзе прыйшоў у дэмакратычны рух, праз год быў абраны намесьнікам старшыні БНФ «Адраджэньне». З 1996 па 2000 гады Ю. Хадыка ўваходзіў у назіральную раду Беларускага Хэльсынскага камітэта. А ў 1997-м яго прызначылі прарэктарам Народнага ўнівэрсытэту. За сваю актыўную грамадзкую дзейнасьць некалькі разоў быў за кратамі, амаль месяц трымаў бестэрміновую палітычную галадоўку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках