9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Вялікабрытаніі: «Калі імідж краіны кульгае, трэба задумацца аб прычынах»

1
Амбасадар Вялікабрытаніі: «Калі імідж краіны кульгае, трэба задумацца аб прычынах»

У пачатку чэрвеня амбасадарам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі быў прызначаны Найджэл Гулд-Дэвіс, які раней выконваў абавязкі часовага паверанага ў справах Вялікабрытаніі ў Менску.

У мінулую пятніцу ён адказаў на пытанні наведнікаў беларускага партала TUT.BY.

- Пасля закрыцця ў Менску Амерыканскага адукацыйнага цэнтра, ці плануе яго замяніць у нейкім выглядзе British Council? Ці будзе ўрад Вялікабрытаніі ладзіць адукацыйныя праграмы дыпломнай і паслядыпломнай адукацыі ў Беларусі?

- Нажаль, у 2000 годзе ў Менску Рада была зачынена. Нягледзячы на гэта, у амбасадзе ёсць усе магчымасці зарганізаваць шэраг удалых і крэатыўных мерапрыемстваў. Мы адзначылі Хэлоўін, дзень Святога апекуна Уэльса. У пачатку гэтага тыдня мы адкрылі мастацкую выставу, дзе прэзентаваныя працы юных беларусаў. Ужо існуюць адукацыйныя сувязі паміж нашымі краінамі. Так, адчынена Лонданская школа PR, курсы ў ІПМ у рамках Open University. Ёсць і іншыя прыклады. Я спадзяюся, што гэтыя сувязі будуць пашырацца.

- Хацеў бы выправіць сына ў Вялікабрытанію для адпачынку і навучання англійскай мове ўлетку ў перыяд вакацыяў. Ці існуюць улетку такія курсы, летнікі, базы для моладзі? Яму 13 гадоў. Што для гэтага трэба і куды звярнуцца?

- Калі вядзецца пра адпачынак, гэта шмат інфармацыі на сайце www.visitbritain.com. А інфармацыю пра курсы можна атрымаць на сайце www.educationuk.org. Я спадзяюся, ваш сын знойдзе магчымасць навучацца англійскай мове ў нас і яму гэта спадабаецца.

- Чаму для экскурсійнай паездкі ў Лондан так складана атрымаць візу?

- Да нас прыходзіць вельмі шмат пытанняў, датычных візаў. Я не магу пракаментаваць усе індывідуальныя выпадкі. Аднак магу даць агульныя парады і заўвагі. Мы ганарымся нашай візавай службай. Гэта, мусіць, самая аператыўная служба сярод усіх амбасадаў у Беларусі. Рашэнні па большасці заяваў прымаюцца на працягу сутак. На нашым сайце выкладзена практычна поўная інфармацыя для тых, хто падае заявы на ўезд у Вялікабрытанію. У леташнім студзені мы ўвялі сістэму онлайн-заяваў. Гэта значыць, што вы самі прызначаеце зручны час наведвання амбасады. Больш за тое, штогод з 3,5 тысячы чарнобыльскіх дзяцей прыязджаюць у Вялікабрытанію на адпачынак і аздараўленне. Усе яны атрымліваюць візы бясплатна.

- Як можна пераехаць на сталае месца жыхарства (іміграваць) у Вялікабрытанію?

- Вялікабрытанія - вельмі адкрытая краіна. Мы з радасцю прыцягваем таленавітых людзей з розных краінаў свету. Што да іміграцыі, то ўся інфармацыя размешчана на нашым сайце http://www.bia.homeoffice.gov.uk/.

- Каго падтрымліваеце на чэмпіянаце Еўропы па футболе, у англійскай Прэм'ер-лізе? З якім дывізіёнам чэмпіянату Англіі параўнальная па ўзроўні гульні вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі?

- Мая ўлюбёная каманда - гэта "Ліверпуль". Лічу, што зборная Англіі не была вартая выйсця ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы-2008. Спадзяюся, што наша каманда ў найбліжэйшым адборным турніры чэмпіянату свету-2010, у якім, дарэчы, гуляе ў адной групе з беларусамі, выступіць значна мацней. Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі яшчэ цяжка дужацца з Прэм'ер-лігай і нават, магчыма, першым дывізіёнам чэмпіянату Англіі. Таму, бадай, узровень можна параўнаць з нашай трэцяй лігай.

- Ці існуе ў Менску гэтак званае Брытанскае таварыства, на якім збіраюцца для камунікацыі, дэбатаў на розныя тэмы грамадзяне Вялікабрытаніі, а таксама людзі, якія цікавяцца вашай краінай? Дзе ладзяцца такія сустрэчы? Ці можна на іх патрапіць?

- У Менску існуе таварыства "Беларусь-Вялікабрытанія" у межах Таварыства сяброўства з замежнымі краінамі. Яны ладзяць шмат цікавых імпрэзаў. Так, нядаўна адбылася вечарына, прысвечаная Шэкспіру, у якой я таксама паўдзельнічаў. Доступ на гэтыя імпрэзы вольны для ўсіх ахвочых.

- Чаму англійскія бізнэсоўцы сёння не надта ахвотна інвестуюць свае сродкі ў эканоміку Беларусі? Што трэба зрабіць беларускаму боку, каб англійскія бізнэсоўцы прыйшлі да нас на рынак?

- Нашы бізнэсоўцы гатовы інвеставаць там, дзе ёсць празрыстыя і стабільныя ўмовы, а таксама паслядоўнае і тонкае рэгуляванне. Калі беларускі бок хоча прыцягваць англійскіх і іншых бізнэсоўцаў, неабходна пайсці яшчэ далей па шляху рэфармавання эканомікі. Гэта значыць, перадусім, трэба зняць бюракратычныя перашкоды.

- Шмат хто крытыкуе Беларусь за адсутнасць дэмакратыі… Як вы лічыце, гэта абгрунтаваная крытыка?

- Нажаль, у Беларусі дагэтуль ёсць палітычныя зняволеныя. Гэта па-ранейшаму перашкаджае паляпшэнню адносінаў з Еўразвязам. Калі будуць вызвалены ўсе палітвязні, то я ўпэўнены, што гэтыя адносіны палепшацца.

- Наколькі паспяховымі, на Вашую думку, могуць быць спробы лорда Бэла "падтынкаваць" імідж Беларусі ў вачах сусветнай супольнасці пры наяўнасці ў краіне такіх недазволеных пытанняў, як палітвязні, нелегітымныя выбары?

- Беларусь - нашмат прыемнейшая краіна, чым я чакаў да прыезду. У прыватнасці, людзі тут добрыя, прыстойныя, выкшталцоныя. А калі імідж краіны кульгае, трэба задумацца аб прычынах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках