9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі МЗС абвясціў прэзідэнта Зімбабвэ нелегітымным

1

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Дэвід Мілібэнд заявіў, што прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ больш не можа лічыцца легітымным кіраўніком дзяржавы, паведамляе агенцтва AFP.

Мілібэнд паведаміў, што збіраецца дамагчыся абмеркавання сітуацыі ў Зімбабвэ на паседжанні Рады бяспекі ААН. "Я думаю, гэта важна, - адзначыў Мілібэнд. - Таксама вельмі важна, каб афрыканскія лідэры давалі зразумець, што рэжым, які парушае канстытуцыю Зімбабвэ, нельга лічыць легітымным прадстаўніком народа Зімбабвэ".

Таксама брытанскі міністр замежных справаў патлумачыў, што канстытуцыя Зімбабвэ была парушана, бо паводле яе другі тур выбараў мусіў адбыцца на працягу трыццаці дзён пасля першага, у то час як прайшло ўжо больш за тры месяцы.

Заява Мілібэнда была зроблена пасля таго, як лідэр дэмакратычнай апазіцыі Зімбабвэ Морган Тсвангіраі адмовіўся ад удзелу ў другім туры выбараў, паказаўшы на ціск з боку ўладаў краіны. Таксама лідэр "Руху за дэмакратычныя змены" звярнуўся да ААН і Афрыканскага звяза з просьбай умяшацца ў сітуацыю ў Зімбабвэ і прадухіліць "генацыд", які пагражае насельніцтву краіны.

Раней узброеныя прыхільнікі цяперашняй кіравальнай партыі разагналі запланаваны на 22 чэрвеня мітынг апазіцыйных сілаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках