9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі «дэпутат» прапануе легалізаваць прастытуцыю

Дэпутат "палаты прадстаўнікоў" "нацыянальнага сходу" Беларусі Генадзь Давыдзька прапануе легалізаваць прастытуцыю ў краіне альбо пачаць змагацца з ёй сур'ёзна.

"Я перакананы, што прастытуцыя была, ёсць і будзе. Гэта, як прусакі, якім дзве тысячы гадоў. Трэба альбо легалізаваць прастытуцыю, альбо сур'ёзна змагацца з ёй", - заявіў журналістам Г.Давыдзька, каментуючы законапраект аб узмацненні жорсткасці пакарання за прастытуцыю, які "дэпутаты" прынялі ў першым чытанні.

"Дэпутат" адзначыў, што "трэба легалізаваць гэты незаконны бізнэс, ад якога грошы ідуць у крымінальнае асяроддзе". "Калі дзяржава гатова да радыкальных захадаў, то трэба альбо легалізаваць прастытуцыю, альбо сур'езна з ёй змагацца. Няпоўныя крокі тут недарэчы", - сказаў Г.Давыдзька.

У Беларусі будуць узмоцненыя захады па барацьбе з прастытуцыяй і дзіцячай парнаграфіяй

Дэпутаты "палаты прадстаўнікоў" у аўторак прынялі ў першым чытанні законапраект, згодна з якім вызначаецца крымінальная адказнасць за выкарыстанне прымусовай працы і дзіцячай парнаграфіі, перадае "Інтэрфакс".

У дадатак, гэтым законапраектам прадугледжваецца прызначэнне адміністрацыйнага арышту за занятак прастытуцыяй.

Прэзентуючы гэты законапраект, міністр унутраных справаў Беларусі Уладзімір Навумаў адзначыў, што пашырэнне кампутарных сетак абумовіла пашырэнне дзіцячай парнаграфіі. За апошнія 5 гадоў узровень распаўсюду дзіцячай парнаграфіі ў Інтэрнэце ўзняўся ў 200 разоў, і цяпер у глабальнай сетцы ёсць больш чым 100 тыс. сайтаў, на якіх размешчана дзіцячая парнаграфія.

Прэзентуючы законапраект, у якім прадугледжана ўзмацненне жорсткасці крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за нелегальную міграцыю, пашырэнне прымусовай працы, дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі, У.Навумаў выказаўся наконт неабходнасці дадаць у закон аб правах дзіцяці наступную норму: на пасады выхавальнікаў не могуць быць прынятыя асобы, якія раней здзейснілі злачынства супраць полавай недатыкальнасці або полавай свабоды.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках