Турма на Валадарскага будзе перанесена ў Калядзічы
1- 24.06.2008, 11:30
Следчы ізалятар №1 будзе перанесены ў прамзону "Калядзічы", заявіў журналістам у Менску міністр унутраных справаў Беларусі Уладзімір Навумаў.
"Новы будынак следчага ізалятара будзе пабудаваны ў прамзоне "Калядзічы", - паведаміў У.Навумаў. З ягоных словаў, на гэта будуць выдаткаваны "грошы інвестара, які спачатку адрамантуе Пішчалаўскі замак, дзе цяпер размяшчаецца СІЗА №1".
Нагадаем, што СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску знаходзіцца сёння ў аварыйным стане. Нядаўна абрынулася адна з вежаў замка. Будынак, пабудаваны з 200 гадоў там, месціцца на насыпным пагорку, падземныя плыні размываюць падмурак. Будынак патрабуе капітальнага рамонту, якога ў замку не было практычна 200 гадоў.