Па «справе палкоўнікаў» прызначаная экспертыза
2- 24.06.2008, 16:51
Суд па "справе палкоўнікаў" даследуе доказы віны супрацоўнікаў КДБ Міхаіла Міхалапа і Аляксандра Мяцеліцы.
Як паведаміла "Інтэрфаксу" прэс-сакратар Вярхоўнага суду Анастасія Цімановіч, "у цяперашні час ваенная калегія Вярхоўнага суду, які разглядаў справу палкоўнікаў КДБ Міхаіла Міхалапа і Аляксандра Мяцеліцы, даследуе доказы і перш, чым прыступіць да спрэчак бакоў, чакае вынікаў прызначанай таваразнаўчай экспертызы".
Нагадаем, на лаве падсудных знаходзяцца былыя начальнік упраўлення па барацьбе з аргзлачыннасцю і карупцыяй КДБ Міхаіл Міхалап і начальнік кадравай і ідэалагічнай працы КДБ Аляксандр Мяцеліца. Следчыя дзеянні ў адносінах былога начальніка камітэта па барацьбе з аргзлачыннасцю і карупцыяй (цяпер - ДУБАЗ) МУС Мікалая Кудзелкі працягваюцца.
Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, афіцэры КДБ абвінавачваюцца ў падбухторванні да дачы хабару, а таксама ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, а таксама ў махлярстве і незаконным захоўванні боепрыпасаў. Акрамя таго, М. Міхалап вінаваціцца і ў атрыманні хабару на суму Br46,9 млн.
Затрыманыя афіцэры КДБ па заяве бізнэсмэна Ганны Доўгай, якая ў цяперашні час знаходзіцца ў месцах зняволення. Па ейных словах, яна неаднаразова перадавала супрацоўнікам КДБ грошы і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці. Акрамя таго, А. Доўгая распавяла, што афіцэры КДБ наведвалі яе ў гомельскай калоніі, дзе абмяркоўваўся «кошт» ейнага вызвалення са зняволення.