9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не будзе сустракацца з Юшчанкам?

3

Інфармацыя аб сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі пакуль не знаходзіць свайго пацверджання.

Намміністра замежных справаў Беларусі Ігар Петрышэнка аспрэчыў чуткі аб сваіх перамовах з украінскім калегам Канстанцінам Елісеевым з нагоды падрыхтоўкі сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін.

Паведамлялася, што 27 чэрвеня ў Чарнігаве Аляксандр Лукашэнка павінен сустрэцца з Віктарам Юшчанкам. Па інфармацыі "Еўрарадыё", тыдзень таму ў Менску адбыліся перамовы І.Петрышэнкі і К.Елісеева, на якіх была дасягнутая дамоўленасць аб візіце.

Паміж тым, у інтэрв'ю БелаПАН намміністра замежных спраў Беларусі Ігар Петрышэнка цалкам аспрэчыў гэтую інфармацыю.

"Не ведаю я ні аб якой сустрэчы, яе не было", — заявіў ён.

Тым не менш ён адмовіўся адказаць на пытанне, ці вядзецца наогул падрыхтоўка візіту Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну.

Маўчыць па гэтай падставе і прэс-служба беларускага кіраўніка.

- У мяне няма інфармацыі на гэты конт, - заявіў 23 чэрвеня "Салідарнасці" Павел Лёгкі, прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі. - Але не скажу, што такая сустрэча не магчымая: я магу даведацца аб ёй не першым.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках