23 красавiка 2024, aўторак, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закон аб СМІ не датычыць каментароў да артыкулаў у Інтэрнэце

12

"Дэпутаты" у другім чытанні прынялі новы "Закон аб СМІ", у якім сказана, што інтэрнэт-версіі газетаў не павінны адрознівацца ад папяровых выданняў. Пакуль яны заяўляюць, што закон аб СМІ не датычыць каментароў да артыкулаў у Інтэрнэце.

- У інтэрнэт-версіях выданні публікуюць свае ж выданні ў нязменным выглядзе ў Інтэрнэце, - патлумачыў журналістам "дэпутат" Юры Кулакоўскі, старшыня сталай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ.

- У нас на сайце чытачы могуць абмяркоўваць артыкулы. Гэта можна будзе рабіць? - пацікавілася "КП в Беларуси" у Юрыя Кулакоўскага.

- Закон не датычыць пытання каментароў і іншага… Абмеркаванні могуць ісці.

- Калі цікавае інтэрв'ю ідзе ў газеце ў скарочаным выглядзе, а на сайце поўная версія…

- Гэта ж не змяняе сутнасці інтэрв'ю… Гэта не розныя версіі (інтэрнэт-выдання і газеты).

- Але сайты выданняў ва ўсім свеце больш, чым газеты ў друкаваным выглядзе! Там мноства дадатковай інфармацыі!

- Значыць, трэба выпускаць яе як асобную (газету. - Рэд.)!

-Выходзіць, мы мусім абрэзаць інтэрнэт-версію нашай газеты?

- Дакладна так.

- Але гэта ж нязручна!

- Дык зрабіце яшчэ газету!

- Але для чаго?!

- Для таго, каб быў парадак у сродках масавай інфармацыі. Прывядзіце ўсё ў парадак.

- Гэта нязручна для чытачоў.

- Гэта для вас нязручна, - скончыў гутарку "дэпутат".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках