9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспартная мыта на нафту для Беларусі будзе павялічаная на траціну

Стаўка экспартнай мыты на сырую нафту з 1 жніўня 2008 года складзе каля 490 – 495 даляраў за тону, паведамляе "БДГ" са спасылкай на намесніка начальніка аддзела мытных плацяжоў Мінфіна РФ Аляксандра Саковіча.

Гэта значыць, што памер экспартнай мыты для Беларусі, якая складае 33,5% ад расейскай мыты, павялічыцца з цяперашніх 133,36 да 164,1–165,8 даляраў за тону.

Па словах А. Саковіча, сярэдні кошт на нафту з 1 мая і па 23 чэрвеня 2008 года склаў 122,1 даляра за барэль. Па папярэдніх дадзеных, за май – чэрвень бягучага года ён дасягне 122-123 даляраў за барэль. Паводле гэтых разлікаў, мыта на экспартуемую нафту з 1 жніўня 2008 года ўзрасце амаль да 500 даляраў. Мыта на светлыя нафтапрадукты (лёгкія і сярэднія дыстыляты, газойлі, звадкаваныя газы, бензол, талуол, ксілолы) можа скласці 280,5 даляраў за тону, супраць цяперашніх 280,5 даляра за тону. На цёмныя нафтапрадукты (алеі, адпрацаваныя нафтапрадукты, мінеральныя воскі, кокс нафтавы, бітум нафтавы і іншыя рэшткі нафтаперапрацоўкі) – 185 даляраў за тону (дзейсная стаўка – 151,1 даляра).

У сувязі з павелічэннем мыты на нафту ў РФ, з 1 жніўня 2008 года таксама будзе павялічаная спецпошліна на нафту для Беларусі. Памер мыты на нафту, што пастаўляецца ў Беларусь, карэктуецца паводле памеру экспартнай мыты на нафту ў Расеі і разлічваецца ў 2008 годзе з ужываннем каэфіцыента 0,335 (у 2007 годзе каэфіцыент складаў 0,293). Такім чынам, з 1 чэрвеня бягучага года мытная спецпошліна на расейскую нафту, якая ўвозіцца ў Беларусь, можа павялічыцца з 133,36 да 164,1–165,8 даляраў за тону.

Павелічэнне спецпошліны прывядзе да неабходнасці падвышэння намінальнага памеру дзяржсубсідый расейскім давальцам. Цяпер субсідыі, якія захоўваюць прывабнасць давальніцкай перапрацоўкі нафты на нашых НПЗ, складаюць 110% ад мытнай пошліны на ўвазную расейскую нафту для «трубавай» нафты і 130% – для «чыгуначнай».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках