З 28 чэрвеня ў Менску перакрыюць цэнтр горада
- 26.06.2008, 18:12
У сувязі з правядзеннем спартовых мерапрыемстваў у Менску 28-29 чэрвеня на шэрагу вуліцаў Менску будзе абмежаваны рух транспарта.
28 чэрвеня з 9.00 да 13.00 часткова будзе абмежавана рух транспарта па праспекце Пераможцаў - ад шляхапровада праз вуліцу Няміга да вуліцы Машэрава, а таксама па вуліцы Машэрава, паведамляе "Інтэрфакс".
29 чэрвеня будзе закрыты рух транспарта з 9.00 да 15.00 па вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці, шляхапроваду праз вуліцу Няміга, па праспекце Пераможцаў да вуліцы Арлоўскай. Таксама ў гэты час будзе закрыты рух па вуліцы Інтэрнацыянальнай - ад вуліцы Энгельса да вуліцы Камсамольскай, па вуліцы Мельнікайтэ - ад вуліцы Заслаўскай да праспекту Пераможцаў, па праспекце Машэрава - ад вуліцы Заслаўскай да Старавіленскага тракта, па вуліцы Гвардзейскай - ад вуліцы Машэрава да праспекта Пераможцаў, па вуліцы Сапёраў - ад вуліцы Ціміразева да праспекта Пераможцаў.
Рух усіх відаў транспарта закрываецца з 28 чэрвеня па вуліцы Кальварыйскай на ўчастку ад Пінскай да Ціміразева.