9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Савет рэспублікі» ухваліў праект закона аб СМІ

3

"Савет рэспублікі" "нацыянальнага сходу" Беларусі ўхваліў праект закона "Аб сродках масавай інфармацыі".

У двух чытаннях дакумент быў прыняты "палатай прадстаўнікоў". Ён увойдзе ў моц пасля таго, як яго падпіша Аляксандр Лукашэнка.

Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала тэкст законапраекта толькі напярэдадні яго разгляду. Юрысты БАЖ, прааналізаваўшы праект закона аб СМІ, прыйшлі да высновы, што ў выпадку прыняцця законапраекта ў цяперашняй рэдакцыі па незалежных сродках масавай інфармацыі будзе нанесены непапраўны ўдар, што паставіць іх на мяжу жыцця, а фактычна знішчыць незалежныя СМІ ў краіне.

Найбольшы клопат выклікае тое, што ўлады змогуць блакаваць усё Інтэрнэт-СМІ, не зарэгістраваныя ў Беларусі ў якасці сродку масавай інфармацыі.

Паводле праекту Закона аб СМІ, пералік парушэнняў, за якія можна вынесці папярэджанне ў адрас рэдакцыяў, размыты і неабмежаваны, а прыпыніць выданне друкаванага СМІ можна нават за адно папярэджанне. Пры гэтым выносіць папярэджанні выданням зможа не толькі Міністэрства інфармацыі, але і любы суддзя, пракурор ці чыноўнік любога райцэнтра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках