9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадарам Беларусі ў Венесуэле стане намеснік міністра прамысловасці

1

Сталая камісіі "савета рэспублікі" "нацыянальнага сходу" Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы рэкамендавала прызначыць амбасадарам Беларусі ў Венесуэле намесніка міністра прамысловасці Валянціна Гурыновіча.

"Хачу вам паведаміць, што камісія рэкамендавала прызначыць амбасадарам Беларусі ў Венесуэле намесніка міністра прамысловасці В.Гурыновіча", -- заявіў у часе паседжанняў 10-й сесіі "савета рэспублікі" старшыня камісіі Мікалай Чаргінец, паведамляе "Інтэрфакс".

Ён таксама паведаміў пра рашэнне рэкамендаваць на прызначэнне амбасадарам Беларусі ў Нідэрландах Алену Грыцэнку (начальніца ўпраўлення замежнапалітычнага аналізу МЗС Беларусі - ІФ), у Турцыі - Валера Калесніка (начальнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Беларусі - ІФ), у Вугоршчыне і Славеніі па сумяшчальніцтве – Алену Купчанку, амбасадарам у Егіпце і сталым прадстаўніком у Лізе арабскіх дзяржаў па сумяшчальніцтве Ігара Фісенку (начальнік упраўлення міжнародных арганізацыяў МЗС - ІФ), а таксама ў ААЭ Аляксандра Сямешку (начальнік упраўлення двухбаковых зносінаў з краінамі СНД МЗС Беларусі - ІФ).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках