10 чэрвеня 2026, Серада, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя канфіскавала подпісы за ўваход Беларусі ў Еўразвяз

2

28 чэрвеня ў Горадні былі затрыманы тры актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" - Аляксандра Каток, Аляксандр Кірэеў і Марта Пятроўская.

Маладзёны збіралі подпісы за далучэнне Беларусі да Еўразвяза на адной з цэнтральных вуліцаў горада, недалёка ад гарадскога парка імя Эмануіла Жылібера, дзе цяпер ладзіцца рок-фэст "Бумеранг", паведаміў БелаПАН.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў каля 15.40. Неўзабаве пасля затрымання М.Пятроўская была вызвалена, астатніх даставілі ў ОУС Ленінскага раёна Горадні, аднак праз колькі гадзін вызвалілі без складання пратаколу. Сабраныя подпісы ў міліцыі канфіскавалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках