9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У арміі прызыўнікоў распытваюць аб палітычнай прыналежнасці

6

Генеральны штаб Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь ініцыяваў супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да прызыўнікоў.

Загад Генштаба пад нумарам 243 прадугледжвае запаўненне анкеты маладымі людзьмі, пакліканымі на службу ў армію. Адным з пунктаў анкеты з'яўляецца пытанне аб партыйнасці бацькоў і палітычных прыхільнасцях самога прызыўніка, паведамляе «Радыё Рацыя».

Між тым артыкул № 3 “Закона аб палітычных партыях” забараняе ўказваць у афіцыйных дакументах партыйную прыналежнасць.

На гэтыя акалічнасці звярнулі ўвагу актывісты Партыі камуністаў Беларускай. Лідэр ПКБ Сяргей Калякін накіраваў зварот генеральнаму пракурору.

-- Хоць на першы погляд у анкеце няма нічога асаблівага, пытанне наконт партыйнасці супярэчыць закону і патрабуе перагляду, - кажа Калякін.

Ліст лідэра апазіцыйных камуністаў не застаўся без увагі. З Генпракуратуры ён быў накіраваны галоўнаму ваеннаму пракурору, а адтуль паступіла распараджэнне разабрацца ў Барысаўскую міжгарнізонную пракуратуру, паколькі на сённяшні дзень найбольшую ўвагу грамадскасці адносна супрацьзаконнага анкетавання прыцягнуў Талачынскі райваенкамат, што падпарадкоўваецца гэтай пракуратуры.

3 чэрвеня пракурорская праверка пачала сваю працу ў Талачынскім райванкамаце. Тым часам актывіст ПКБ Мікалай Петрушэнка распавёў, што супрацоўнікі Талачынкага райваенкамату цудоўна ўсведамляюць, што такім анкетаваннем яны парушаюць закон.

- Я упэўнены таму, што сам як бацька навабранца быў у ваенкамаце на прыёме па асабістых пытаннях. Дзякуючы таму, што нашы актывісты своечасова інфармавалі райкам ПКБ, ваенныя пракуроры цяпер вывучаюць пісьмовыя тлумачэнні службовых асоб. І мы ўпэўнены, што хтосьці адкажа за парушэнне закону і Канстытуцыі. Напэўна, гэта будзе “стрэлачнік”, адказным зробяць выпадковую асобу, - сцвярджае Петрушэнка.

Генеральны штаб не лічыць размяшчэнне ў анкеце пытання аб партыйнасці супрацьзаконным, маўляў, хто не хоча, можа не адказваць. Але разам з тым афіцэры райваенкаматаў сутыкаюцца са справядлівым абурэннем прызыўнікоў ды іх бацькоў, бо такога пытання ўвогуле не павінна існаваць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках