9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянера прымушаюць служыць у вайсковай частцы Паўлічэнкі

19

Праз два дні ад 18-годдзя мазырчука Хведара Чаранкова, адлічанага з ВНУ за акцыю пратэсту супраць адмены льготаў, забіраюць у войска, у вайсковую частку 3214. Як кажуць у мясцовым ваенкамаце, Хведар будзе "разганяць мітынгі" і "наводзіць парадак" у сталіцы.

У леташнім лістападзе 17-гадовы мазырчук Хведар Чаранкоў быў адлічаны з 1 курсу Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, дзе навучаўся на інжынерна-педагагічным факультэце, паведамляе "Еўрарадыё".

Пасля зладжанай Хведарам і яго сябрамі акцыі пратэсту супраць адмены льготаў ён раптам стаўся "двоечнікам", хаця да гэтага быў на курсе найлепшым студэнтам. Маці Хведара, што працавала ў той самай ВНУ, вымусілі напісаць заяву на звальненне з уласнага жадання. Пра гэта распавёў галава сям'і Юры Чаранкоў. Звальненнем пагражалі і яму, але пакуль з працы не выгналі.

18 гадоў былому студэнту споўніца 18 ліпеня, але ўжо ў панядзелак, 30 чэрвеня ён павінен атрымаць позву ў войска. Пра гэта паведаміў бацькам участковы міліцыянт, дадаўшы, што Хведар будзе праходзіць службу ў вайсковай частцы 3214, якой кіруе Зміцер Паўлічэнка. "Мне тэлефанаваў участковы, сказаў, што ён тэлефануе ад імя начальніка часткі 3214. Ён мне гэта пацвердзіў", - кажа бацька Хведара Чаранкова.

Участковы таксама цікавіўся, дзе вучыўся Хведар, ці быў адлічаны і чаму, чым займаецца цяпер і ці збіраецца служыць у міліцыі пасля службы ў войску. Юры Чаранкоў адзначае, што сына павінны забраць у войска ў нядзелю 20 ліпеня праз 2 дні пасля яго 18-годдзя паводле спецнабору, бо па нядзелях ваенкаматы не працуюць.

Па позву Хведар пойдзе 30 чэрвеня, і тады стане дакладна вядома, куды ж яго накіруюць для адбыцця вайсковай службы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках