9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярод загінулых у авіякатастрофе ў Судане ёсць выхадзец з Беларусі (Фота, відэа)

1

Па дадзеных амбасады Расеі ў Судане, у авіякатастрофе Іл-76 у аэрапорце Хартума загінуў адзін расеец, выхадзец Беларусі.

"У выніку авіякатастрофы загінулі чатыры чалавекі, з іх, па пацверджаных дадзеных, адзін грамадзянін Расеі, выхадзец Беларусі", - сказаў "Інтэрфаксу" прадстаўнік расейскай дыпмісіі.

Па ягоных словах, грамадзянства іншых загінулых пакуль не пацверджанае, аднак, па неправеранай інфармацыі, сярод іх могуць быць грамадзяне Кіргізіі і Казахстана.

"У цяперашні час мы высвятляем усе акалічнасці катастрофы, знаходзімся ў цесным кантакце з мясцовымі ўладамі", - падкрэсліў дыпламат.

Паміж тым раней шэраг СМІ паведаміў, што ў экіпаж самалёта, які разбіўся, ўваходзілі чацвёра расейцаў і адзін суданец.

Самалёт расейскай вытворчасці, які належыў суданскай авіякампаніі ABABEL, разбіўся пры ўзлёце. Загінулі чатыры члены экіпажу. Па папярэдняй версіі, у лайнера паўстала непаладка ў крыле. Гаворка ідзе аб ужо чацвёртым авіяздарэнні ў Судане за апошнія два месяцы.

Фота yahoo.com

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках