9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы з'езд «Белай Русі» адкладзены ў другі раз

6

З’езд пралукашэнкаўскага аб'яднання "Белая Русь" адкладзены, паколькі не зацверджана праграма арганізацыі.

Пра гэта 4 чэрвеня паведаміў журналістам міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў, старшыня РГА "Белая Русь".

Ён падкрэсліў, што дата правядзення з'езду будзе названа пасля зацвярджэння праграмы арганізацыі.

"Мы хочам, каб усе, хто прыйшоў у "Белую Русь" і актыўна ў ёй працуе, маглі выказаць свае пажаданні па праграме. Сама ж праграма павінна быць ёмістай, прыгожай і сучаснай", - сказаў А.Раздькоў.

Як раней паведамлялася, з'езд "Белай Русі" планавалася правесці ў траўні, пасля ў чэрвені 2008 года. Аднак, адзначыў А.Радзькоў, "мы пабачылі, што не паспяваем з распрацоўкай праграмы, і вырашылі не спяшацца". "У нас было два яе варыянты, адзін не горш за другі, давялося шукаць кампраміс", - сказаў ён.

Як паведаміў Радзькоў, у чэрвені адбудзецца пленум РГА "Белая Русь", на якім, па ягоных словах, будзе абмеркаваны канчатковы варыянт праграмы.

Тым часам, з усёй краіны прыходзіць інфармацыя, што беларусаў прымушаюць уваходзіць у шэрагі праўладавай арганізацыі "Белая Русь". На прадпрыемствы, у школы, лякарні прыходзяць разнарадкі з патрабаваннем залічыць у склад арганізацыі працоўных, настаўнікаў, медыкаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках