Ідэолягі ўжо шукаюць падтрымкі ў апазыцыянэраў
20- 5.06.2008, 11:16
Ідэоляг Нясьвіскага выканкаму Аляксандр Карнюшкін выклікаў сёньня на размову лідэрку мясцовай філіі “Маладога Фронту” Насту Азарку.
Цікава, што спадар Карнюшкін адразу папярэдзіў Насту, што ня будзе яе ў ні ў чым пераконваць і крытыкаваць яе погляды, бо чалавек мае права на свабоду асабістай думкі, паведамляе прэс-служба МФ.
“Аляксандр Карнюшкін прапанаваў мне супрацоўніцтва ў культурніцкіх мерапрыемствах, - распавядае Наста Азарка. – Ён запэўніў, што падчас арганізацыі розных мерапрыемстваў для нясьвіскай моладзьдзі, мяне будуць таксама запрашаць і прасіць дапамагаць ім”.
Калі Наста Азарка адказала, што падумае над прапановаю ідэоляга, Карнюшкін дадаў, што часта ставіць ініцыятыўную дзяўчыну, якая вывешвае расьцяжкі і сьцягі, распаўсюджвае ўлёткі ў Нясьвіжы, не баючыся быць затрыманай ці згубіць працу, ў прыклад актывістам БРСМ, якія лянуюцца праводзіць акцыі нават з афіцыйнага дазволу ўлады.